Аршанскі тэатр авангарднай моды ўразіў Сашу Варламава
Моду ствараюць не толькі знакамітыя куцюр'е, але і простыя школьнікі з правінцыі. Да прыкладу, Узорны тэатр авангарднай моды "Gold Star" з Оршы ўразіў нават вядомага беларускага мадэльера Сашу Варламава, які ўзначальваў журы міжнароднага дзіцячага фестываля моды і прыгажосці "Ангелы моды", які прайшоў напрыканцы мінулага года ў Наваполацку. Магчыма, "Gold Star" некалі прыме ўдзел і ў "Мельнице моды".
Юныя аршанцы прадставілі ў конкурснай праграме дзве калекцыі і ў выніку занялі 3-е месца ў намінацыі "Дзіцячая творчасць". Саша Варламаў у інтэрв'ю аршанскай газеце "Телеком экспресс" сказаў пра гэту перамогу: "Трэцяе месца на фестывалі такога ўзроўню - добрае дасягненне". Па ягоных словах, фестываль "Ангелы моды" - "гэта першы крок да "Мельницы моды". "У гэтым годзе восем калекцый, прадстаўленых на гэтым фестывалі, будуць запрошаныя на "Мельницу моды", - дадаў мадэльер.