Настаўнікі беларускай мовы здольныя і па канаце хадзіць
"Народныя навіны Віцебска" ужо паведамлялі, што настаўнік з Віцебска Павел Кежа стаў адным з 12-ці ўдзельнікаў праграмы "Зорны цырк" канала ОНТ. Павел выкладае беларускую мову і літаратуру ў СШ №31. І вось у тэлецырку адбыўся ягоны дэбют, а падтрымаць свайго калегу прыехала ажно 40 настаўнікаў гэтай школы. Дарэчы, з усіх канкурсантаў Павел адзіны, хто жыве ў рэгіёне, усе астатнія - мінчане.
Настаўнік роднай мовы цалкам пераўвасобіўся ў артыста і па 6-7 гадзін на дзень трэніруецца. Хадзіць па дроце, напрыклад, яго вучыць прафесійны канатаходзец Сяргей Шытаў. Жывуць ў гатэлі і харчуюцца канкурсанты за кошт тэлеканала ОНТ. З усімі ўдзельнікамі праекта заключаны кантракты, якія прадугледжваюць заробак.
Фінал "Зорнага цырка" адбудзецца 8 сакавіка. Пераможца атрымае прыз - каля 10 тысяч долараў. Жадаем земляку поспехаў!
Паводле газеты "Народнае слова".