26 / студзеня / 2007
Лепшыя рыбкі і птушкі Беларусі жывуць у Оршы
26/1/07 •
Эколага-біялагічны цэнтр Аршанскага гарадскога аддзела адукацыі, дзе вучні займаюцца сапраўднай навуковай дзейнасцю па вывучэнні жывёльнага свету, па выніках года прызнаны лепшым у Беларусі.
Шахматны фестываль у Оршы
26/1/07 •
У Оршы 23-27 студзеня праходзіць міжнародны шахматны фестываль “Орша-2007”. Гэта ўжо пятае мерапрыемства падобнага кшталту з удзелам школьнікаў, студэнтаў і дарослых майстроў. Сёлета фестываль прымае больш за 200 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Малдовы і Румыніі.
У Віцебску праходзіць выстава, прысвечаная Рыгору Барадуліну
26/1/07 •
У Цэнтры сучаснага мастацтва ў Віцебску сёння адчынілася выстава прац мастакоў – удзельнікаў пленэра, прысвечанага народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну. Яе арганізавалі абласное аддзяленне Саюза мастакоў Беларусі і культурна-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча.
Будаўнікі ледзь не спалілі даўгабуд і жылы дом
26/1/07 •
Побач з домам 63 корпус 1 па вул. імя газеты “Праўда” шмат гадоў ідзе будоўля, а сёння там загарэлася бочка у якой разагравалі бітум.
Узбуджаны дзве крымінальныя справы па перадвыбарчых улётках
26/1/07 •
Дзве крымінальныя справы па факце распаўсюду ў Віцебску ўлётак паклёпніцкага і абразлівага зместу ў адносінах да сябраў выбарчых камісій ўзбудзілі органы пракуратуры.
Цэнтр народных рамёстваў і мастацтваў “Задзвінне” зацікавіў ЮНЕСКА
26/1/07 •
Грант па лініі ЮНЕСКА будзе выдзелены Цэнтру народных рамёстваў і мастацтваў “Задзвінне” для стварэння экспазіцыі традыцыйнай культуры і побыту беларусаў Віцебскага рэгіёна. У межах гэтага праекта цэнтр “Задзвінне” таксама плануюць зрабіць часткай культурнага турыстычнага маршруту.
Віцебскіх хакеістаў зноў будзе трэніраваць расіянін
26/1/07 •
25 студзеня хакейны клуб “Віцебск” узначаліў расійскі трэнер Васіль Спірыдонаў. Ён прыйшоў на змену Сяргею Лубніну, таксама расіяніну, які падаў у адстаўку пасля матча з “Гомелем” (віцябчане прайгралі гамельчанам 3:9 і пасля 47 тураў займаюць 9-ты радок у турнірнай табліцы).
Праз Віцебшчыну пройдзе аўтакруіз
26/1/07 •
У Беларусі адбудзецца аўтакруіз, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і Дню абаронцы Айчыны. З 17 па 18 лютага ўдзельнікі круіза праедуць па маршруце: Мінск (манумент Перамогі) – “Лінія Сталіна” – Барысаў – Орша – Віцебск – Полацк – “Поле ратнай славы” – Мінск. Нагадаем, што гісторыка-культурны комплекс “Поле ратнай славы” быў адкрыты ў верасні 2006 года […]
На Глыбоччыне распачынаецца грамадзкая кампанія “100 дзён” па магчымым адкліканні праўладных дэпутатаў
26/1/07 •
Кампанію ініцыяваў былы кандыдат у дэпутаты Глыбоцкага райсавету, сябар партыі БНФ Яраслаў Берніковіч. Ён прапануе цягам ста дзён адсочваць дзейнасьць новаабраных дэпутатаў райсавету: як яны працуюць у сваіх акругах і наколькі дбайна выконваюць наказы выбаршчыкаў. У тым выпадку, калі праца будзе нездавальняючай, Яраслаў Берніковіч гатовы распачаць працэдуру адкліканьня дэпутата.
Народная артистка Беларуси Светлана Окружная отмечает юбилей
26/1/07 •
Сегодня талантливая актриса, народная артистка Беларуси, член Совета Республики Национального собрания Светлана Окружная отмечает свой 60-летний юбилей. Актрису поздравил президент А.Лукашенко.