Узнагародзілі міліцыянера

Прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на вадзе ўзнагародзілі ганаровай граматай і імянным камандзірскім гадзіннікам лейтэнанта міліцыі Андрэя Лабацкага, які два месяцы таму, рызыкуючы жыццём, выратаваў дзяўчыну, якая танула ў Заходняй Дзвіне.

Нагадаем, што ў лістападзе 28-гадовая жыхарка Віцебска прама на вачах у таксіста кінулася з маста імя Кірава. З ракі яе выцягнуў лейтэнант А.Лабацкі, які ўваходзіў у склад палка патрульна-паставой службы, што аператыўна прыбыў на месца здарэння. Як пасля тлумачыла дзяўчына, з жыццём яна вырашыла развітацца з-за няшчаснага кахання. 

Чытайце яшчэ