У Віцебску здымуць фільм пра барацьбу з бюракратамі
Фільм павінен адлюстроўваць працу дзяржаўных устаноў па рэалізацыі дырэктывы №2 Аляксандра Лукашэнкі.
Рашэнне аб неабходнасці такой стужкі прыняў старшыня Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Андрэйчанка. У фільме будзе асвятляцца праца са зваротамі грамадзян, рэалізацыя прынцыпу “аднаго вакна” і нечаканыя праверкі дзяржустаноў.
Разам з тым Андрэйчанка зазначыў адсутнасць сістэмы дэбюракратызацыі ў рэгіёне. Ён выказаў патрабаванне да раённых кіраўнікоў ў поўнай меры рэалізаваць дырэктыву №2. . "Либо руководитель работает, как предписывает Директива №2, либо не работает на госслужбе", — падкрэсліў старшыня аблвынкама.