У адной з гаспадарак Гарадоцкага раёна месцічы скралі 31 карову – цэлы статак. Брыгадзір фермы разам з трыма пастухамі і вартаўніком напрацягу пяці месяцаў кралі жывёл, якіх рэалізоўвалі затым скупшчыкам мяса ў Расіі.
Каб схаваць “недахоп”, брыгадзір уносіла ілжывыя дадзеныя ў ведамасць узважвання жывёл, якія запаўняліся штомесяц.Такім чынам “брыгада” нанесла шкоду гаспадарцы ў памеры 20,6 мільёнаў рублёў. Злачынцы асуджаныя, максімальны тэрмін – 5 гадоў пазбаўлення волі – атрымаў іх кіраўнік, паведамляе БелТА.