5 / лютага / 2007
Севярынец мае слабы спадзеў, што вызваліцца датэрмінова
05/2/07 •
Кіраўніцтва Ветрынскай спецкамендатуры паведаміла моладзеваму палітыку Паўлу Севярынцу, што 15 лютага будзе разглядацца пытанне аб ягоным умоўна-датэрміновым вызваленні.
Кампанія з Кітая стане рэзідэнтам СЭЗ “Віцебск”
05/2/07 •
Тэлезавод “Гарызонт” стварае сумеснае прадпрыемства з буйнейшым кітайскім холдынгам “Мідэя”. Кітайцы будуць пастаўляць у Беларусь сучаныя тэхналогіі па вытворчасці бытавой тэхнікі. Кампанія “Мідэя” стане рэзідэнтам СЭЗ “Віцебск”. Яна будзе працаваць на заводзе “Беліт” у Паставах, які ўваходзіць у склад “Гарызонта”.
Більярдны турнір у гонар Тадэвуша Касцюшкі
05/2/07 •
4 лютага ў Гомелі адбыўся першы рэспубліканскі турнір па пуле „Кубак Касцюшкі” сярод грамадзянскіх актывістаў з нагоды дня народзінаў нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША Тадэвуша Касцюшкі. „Пул” альбо „Амэрыканку” выбралі для турніру сярод іншых більярдных гульняў невыпадкова: у свой час Касцюшка быў выдатным гульцом у гэтым відзе більярду.