Кіраўніцтва Ветрынскай спецкамендатуры паведаміла моладзеваму палітыку Паўлу Севярынцу, што 15 лютага будзе разглядацца пытанне аб ягоным умоўна-датэрміновым вызваленні.
Сам Павел скептычна ставіцца да магчымасці атрымаць свабоду, але пры гэтым не губляе надзеі на гэта. Спадзеў грунтуецца на памкненні ўладаў усталяваць дачыненні з дэмакратычнымі краінамі. А першым крокам на гэтым шляху мусіць стаць вызваленне ўсіх палітвязьняў.
Гэтымі днямі П.Севярынец знаходзіцца дома ў Віцебску, ён атрымаў чатырохдзённы адпачынак, паведамляе “Радыё Свабода”.