У Наваполацку ўтворана гарадзкая суполка ўсебеларускага згуртаваньня Моладзь БНФ.
Учора яе актывісты зладзілі першую акцыю: распаўсюдзілі сярод мінакоў больш як 300 паасобнікаў інфармацыйнага бюлетэню “Навіны БНФ”. Акцыя прайшла без затрыманьняў, паведамляе “Радыё Свабода”.