Віцебскім школам прысвойваюць не толькі нумары, але й імёны

Па хадайніцву ўрада Маскоўскай вобласці СШ№29 Віцебска нададзена імя Васіля Піменава – Героя Савецкага Саюза. Ён быў выпускніком гэтай школы 1971 года.

В.Піменаў ваяваў у Аўганістане, быў камандзірам парашутна-дэсантнага батальёна, за мужнасць атрымаў званне Героя і шматлікія ўзнагароды. Знаходзячыся на пенсіі, Васіль Піменаў да апошніх дзён жыцця працаваў у Дзяржаўнай Думе Расіі. Як паведаміў БелТА начальнік упраўлення адукацыі Віцебского аблвыканкама Іван Шчурок, імёны вядомых людзей носяць каля 40 устаноў адукацыі рэгіёна.

Вось і віцебская гімназія №3 жадае насіць імя Аляксандра Пушкіна. Педкалектыў і вучні хадайнічаюць аб гэтым перад гарадскімі ўладамі. Але ўзнікае пытанне: чаму гімназісты абралі менавіта Пушкіна? Бясспрэчна, ён геній. Ды толькі хіба мала ў нас сваіх талентаў і выбітных асоб? Напрыклад, М.Багдановіч, У.Караткевіч, В.Быкаў, Я.Купала, Я.Колас, К.Каліноўскі... Спіс можна працягваць вельмі доўга.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ