У бібліятэцы часопіса “Дзяслоў” выйшла новая кніга Васіля Быкава “Бліндаж”. У выданне ўвайшлі два творы: самая першая быкаўская аповесць “Апошні баец” і нядаўна знойдзеная ў архіве пісьменніка аповесць “Бліндаж”. Раней гэтыя творы асобнымі кнігамі не выходзілі.
Абедзьве аповесці – пра пачатак вайны. Незавершаная аповесьць “Бліндаж” праляжала ў архіве пісьменніка без малага 20 гадоў. Быкаў некалькі разоў вяртаўся да яе, але так і не скончыў працу над творам. У незавершаным выглядзе аповесць упершыню была надрукавана напрыканцы 2006 года ў часопісе “Дзеяслоў”. Гэты нумар адразу ж раскупіўся чытачамі. Аповесць “Апошні баец” ніколі раней не ўключалася ў выданні В.Быкава, а была надрукавана ў 1958 г. толькі ў газеце “Чырвоная змена”.
Для прыхільнікаў творчасці Быкава гэтая кніга стане сапраўдным набыткам.