Народные новости Витебска

Іранскія бізнэсоўцы азнаёмяцца з праектам будаўніцтва ГЭС на Заходняй Дзвіне

Віцебшчыну 9-10 лютага наведае дэлегацыя дзелавых колаў Ісламскай Рэспублікі Іран.  Візіт пройдзе ў межах мемарандума аб супрацоўніцтве, падпісанага ўрадамі Ірана і Беларусі.

Мэта сустрэчы – абмеркаванне сумесных праектаў у сферы малой энергетыкі. На Віцебшчыне іранскім бізнэсоўцам прадставяць праект будаўніцтва гідраэлектрастанцыі на Заходняй Дзвіне ў раёне Полацка. Затым яны наведаюць Гродна і азнаёмяцца з праектам мадэрнізацыі ГЭС на Нёмане ў 7 кіламетрах ад гэтага горада, паведамляе БелТА.