Дэсантнікі прымуць прысягу
Заўтра, 11 лютага, у 103-й асобнай мабільнай брыгадзе пройдзе “Дзень адчыненых дзвярэй”. Кожны жадаючы можа ўбачыць, як 480 навабранцаў будуць прымаць вайсковую прысягу.
Прыняцце прысягі адбудзецца ў 10 гадзін. Пасля пройдзе свята з паказальным шоу дэсантнікаў, дэманстрацыяй тэхнікі, урачыстым маршам. Бацькі салдат змогуць агледзіць вайсковую частку, сустрэцца з камандзірамі сваіх сыноў.