Гурт «Indra» хутка прэзентуе свой новы альбом у Полацку
Полацкi рок-гурт “Indra” нядаўна запiсаў свой першы альбом. Ён перамог у iнтэрнет-конкурсе сярод беларускамоўных гуртоў “Зваротны адлiк-2006", якi праводзiла ”Еўрапейскае радыё для Беларусi" супольна з радыё “Polonia”.
Альбом называецца “Сонца вакол”.“Чаму? Самi зразумееце, калi паслухаеце!” — таямнiча ўсмiхаюцца дзяўчаты. На дыску 9 песень, напiсаных на вершы Леры Сом, Паўла Сляпцова i Наталлi Клiмавай. Таксама ў альбом уключана кавер-версiя кампазiцыi “Мясцовага часу” “Шлях дамоў”, якую “Indra” выканала на мiнулым “Рок-коле”.
У першыя выхадныя сакавiка адбудзецца прэзентацыя альбома ў Полацку з удзелам гурта “Ulis” i мiнскага “Рэха”. А ў хуткiм часе дыск можна будзе свабодна набыць.
Гурт “Indra” iснуе ўжо чатыры гады. Сярод галоўных дасягненняў — прыз за найлепшы вакал на фестывалi “Рок-кола-2004" i трэцяе месца на ”Рок-коле" ў 2005 годзе. Склад гурта: Вольга Андрэева (вакал), Марына Шэф (гiтара), Галiна Сандова (вiяланчэль), Павел Кухто (бубнач). Дарэчы, “Indra”, змянiўшы каля пятнаццацi басiстаў, зараз знаходзiцца ў пошуку новага музыкi для калектыву.
Вальжына КОРСАК, «Народная воля».