Народные новости Витебска

Служу Рэспубліцы Беларусь!

Сёння 480 навабранцаў 103-й асобнай мабільнай брыгады прынялі вайсковую прысягу.



У вайсковай частцы наладзілі “Дзень адчыненых дзвярэй” і наведаць маладых жаўнераў прыйшлі бацькі, родныя і сябры. Дэсантнікі паказалі гасцям традыцыйную праграму: псаванне будматэрыялаў пры дапамозе розных частак цела, рукапашны бой і ўзорнае агнявое сутыкненне з “незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі”. Замерзлых пад час шоу бясплатна паілі гарачай гарбатай.