Гандлёвы дом “Ольга”, што знаходзіцца на праспекце Будаўнікоў у Віцебску, за кошт дабудовы яшчэ аднаго паверха пашырыць сваю плошчу. Краму абяцаюць зрабіць адным з буйнейшых гандлёвых цэнтраў у Беларусі.
Новы адміністратыўна-гандлёвы корпус будаўнікі здадуць да канца 2008 года. Тут размесцяцца офісы, гандлёвыя кропкі, рэстаран, кавярня, бар, цырульня, шэраг майстэрняў. З’явіцца і шматузроўневая аўтастаянка. Паркінг увядуць у эксплуатацыю ўжо сёлета ў лютым.
Гандлёвы цэнтр “Ольга” пабудавалі 11 гадоў таму, на той час гэта была самая вялікая крама ў Віцебску.