Народные новости Витебска

Паўлу Севярынцу ўручылі літаратурную прэмію імя Алеся Адамовіча

Вядомаму палітыку і беларускаму публіцысту Паўлу Севярынцу ўручаная прэмія беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча за 2006 год. Павал ганараваны ёю за цыкл эсэ “Лісты з лесу”. Урачыстасці адбыліся ў вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну, дзе лаўрэат адбывае так званую “хімію”.

Узнагароду Паўлу ўручыў першы намеснік старшыні беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Скурко. Зняволенага публіцыста таксама павіншавалі літаратары Лявон Баршчэўскі і Уладзімір Арлоў. Дзякуючы за ўзнагароду, Севярынец сказаў: “Гэта вялікая адказнасць, бо Алесь Адамовіч быў тым чалавекам, які ў страшным для беларусаў 20-м стагоддзі сфармуляваў беларускі адказ на мілітарызм, нацыянальны прыгнёт, на падаўленне ўсяго беларускага. І атрымаць прэмію, названую ў гонар такога чалавека, безумоўна, вялізная адказнасць”.

Паводле “Радыё Свабода”.