Легендарны Мірон павіншаваў жыхароў Віцебска і ўсіх беларусаў з Днём закаханых - днём Св. Валянціна. На гэты раз бел-чырвона-белы сцяг узьвіўся блізу плошчы Перамогі на даху пяціпавярховага дома па праспекце Чарняхоўскага, 6. Па няпэўных звестках да сцяга была прымацаваная запіска са словамі "Люблю Беларусь!"