Віцябчане ўшанавалі памяць загінуўшых у Афганістане
Сёння, у 18-я ўгодкі вываду савецкіх войскаў з Афганістана, да помніка воінам-інтэрнацыяналістам у Віцебску прыйшло каля 1000 жыхароў горада. Адбыўся жалобны мітынг, ускладанне кветак да манумента, салют і марш вайскоўцаў.
Нагадаем, што Віцебшчына першай праводзіла сваіх хлопцаў на тую вайну. І першыя пахаронкі пачалі атрымліваць маці і бацькі, жонкі і нявесты воінаў 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі і лётчыкаў 339-га палка ваенна-транспартнай авіяцыі. У нашай памяці застануцца імёны больш як 150 маладых хлопцаў і мужчын, палеглых на зямлі Афгана, іх мужнасць і адвага.