Народные новости Витебска

Рыгор Барадулін у рэанімацыі: пнэўманія з ускладненьнямі

22 лютага ў аддзяленьне рэанімацыі шпіталю Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта трапіў народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. У аддзяленьні кажуць, што стан здароўя хворага цяжкі.

Як нам стала вядома, паэт мае пнэўманію, якая дала ўскладненьні. Гэта накладаецца, да таго ж, на хранічныя хваробы.

Апошнім часам дзядзька Рыгор, як яго цёпла называць сябры і прыхільнікі таленту, меў праблемы са здароўем. Заўтра, 24 лютага, Рыгору Барадуліну спаўняецца 72 гады.

Яго імя – у сьпісе намінантаў на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры. І ў нашых сэрцах.

СМ

Паводле "Нашай нівы"