25 / лютага / 2007
Павел Кежа намінаваны на выбыццё з “Зорнага цырку”. Падтрымаем яго SMS-камі!
25/2/07 •
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры з Віцебска Павел Кежа, які ўдзельнічае ў рэаліці-шоў “Зорны цырк” тэлеканала ОНТ, у пятым туры гульні набраў толькі 7 балаў і стаў кандыдатам на выбыццё. Дасюль наш зямляк увесь час паказваў добрыя вынікі і набіраў самыя высокія балы.
Усяслаў вернецца на кані
25/2/07 •
“Народныя навіны Віцебска” ужо паведамлялі пра тое, што сёлета ў Полацку ўсталююць помнік князю Усяславу Чарадзею. Зараз стала вядома, што ягонае адкрыццё адбудзецца 8 верасня – у гэты час у Полацку будзе праходзіць экалагічны фестываль. А для свядомых беларусаў дадзеная дата сімвалічная тым, што ў гэты дзень адзначаецца Дзень беларускай вайсковай славы. І вось праз […]
Кватэры становяцца ўсё больш недасяжнымі
25/2/07 •
На рынку нерухомасці Віцебска зноў адзначаецца рост коштаў. У параўнанні з лістападам 2006 г. кватэры сталі каштаваць на 25% даражэй. Рыэлтары тлумачаць гэта абвастрэннем інфляцыйных чаканняў і жаданнем людзей захаваць свае грошы ўкладаннем іх у нерухомасць. У цэлым з 2001 г. кватэры ў Віцебску падаражэлі ў 4 разы.
У крамах з’явяцца торцікі з марожанага віцебскай вытворчасці
25/2/07 •
Віцебскі малочны камбінат неўзабаве абяцае парадваць жыхароў горада навінкай – тартамі з марожанага. Дагэтуль такі ласунак у нас не выраблялі, а прывозілі з Расіі і іншых гарадоў Беларусі.
Выстава арнітолага У.Іваноўскага
25/2/07 •
У абласным краязнаўчым музеі праходзіць фотавыстава вядомага віцебскага арнітолага Уладзіміра Іваноўскага “Сярод балотаў і птушак”. У экспазіцыі каля 30 здымкаў. Многія з іх эксклюзіўныя.