Стан Барадуліна палепшыўся

У рэанімацыйнае аддзяленьне Рыгор Барадулін трапіў 22 лютага. Паэт хварэў на пнэўманію, якая дала ўскладненьні. Цяпер яму лепшае – унармоўваецца тэмпэратура, Рыгор Іванавіч самастойна ходзіць і прымае ежу, паведаміла нам ягоная жонка Валянціна.


Рыгор Іванавіч пакуль знаходзіцца ў рэанімацыі. Ён ужо самастойна ходзіць і прымае ежу. Учора затэлефанаваў жонцы. У хуткім часе Рыгора Барадуліна мусяць перавесьці ў агульнае аддзяленьне.

Паводле "Нашай нівы"

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ