1 / сакавіка / 2007

    У “Народных навін Віцебска” – маленькі юбілейчык

    01/3/07 •

    Сёння – першы дзень доўгачаканай вясны. Таксама сёння адзначаецца прыкольнае свята – міжнародны дзень сну. А яшчэ якраз сёння споўнілася роўна паўгады, як ў байнэце з’явіўся сайт “Народныя навіны Віцебска”. Мы шчаслівыя, бо наша маленькае інфармацыйнае дзіця паступова расце, сталее і набывае вядомасць. А значыць, наша праца патрэбна вам – нашым наведвальнікам.

    У здымках “баевіка з элементамі меладрамы” “Маёр Ветраў” прымалі ўдзел палачане

    01/3/07 •

    У здымках новага беларускага серыялу “Маёр Ветраў”, што з панядзелка паказваюць на БТ, прымалі ўдзел палачане – генеральны прадзюсер фільма Глеб Шпрыгаў і рэдактар стужкі Ігар Касцючэнка.

    У Віцебску сёння ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар Ю.Пэна

    01/3/07 •

    У Віцебску сёння ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар вядомага мастака Юдэля Пэна. Яна была ўсталявана яшчэ да Новага года на “сінім доме”. Тут раней знаходзіўся дом, дзе мастак жыў з 1897 па 1937 гады.

    У Віцебску сёння ўсталявалі памятную дошку ў гонар міліцыянераў-герояў

    01/3/07 •

    У Віцебску сёння ўсталявалі памятную дошку ў гонар супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, загінуўшых пры выкананні службовага абавязку. Яна знаходзіцца ў холе будынка УУС Віцебскага аблвыканкама. Аўтару памятнай дошкі – віцебскаму скульптару Азату Тарасяну – падчас урачыстай цырымоніі ўручылі ганаровую грамату.

    Несцерка не старэе

    01/3/07 •

    Сёння свой 90-гадовы юбілей адзначае народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, вядучы акцёр і рэжысёр драмтэатра імя Я.Коласа, Ганаровы грамадзянін Віцебска Фёдар Іванавіч Шмакаў. У тэатры з гэтай нагоды сёння пройдзе бенефіс выдатнага акцёра.

    На Віцебшчыне распачаўся супрацьпажарны месячнік

    01/3/07 •

    У Віцебскай вобласці распачаўся месячнік па навучанні насельніцтва мерам пажарнай бяспекі ў быце і на вытворчасці. Ягоная мэта простая – папярэдзіць пажары. За два месяцы гэтага года ў вобласці адбыўся 251 пажар, загінула 59 чалавек, у тым ліку два дзіцяці.