Усё чынавенства стане на лыжы

Сёння ў гарадскім парку культуры і адпачынку імя Савецкай Арміі (больш вядомым як Мазурына) пройдзе спартовае свята “Віцебская лыжня-2007”. На лыжы стануць чыноўнікі аблвыканкама і гарвыканкама, кіраўнікі розных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый горада, спартоўцы, студэнты, школьнікі і сямейныя каманды.

Акрамя лыжных гонак, у праграму свята ўключаны іншыя спаборніцтвы – перацягванне канату, арм-рэслінг, падняцце гіры. Пераможцы атрымаюць сувеніры. Арганізатары падрыхтавалі таксама канцэрт і розныя гульні. Будуць працаваць гандлёвыя кропкі.

Меткі:

Чытайце яшчэ