У Віцебскім Цэнтры сучаснага мастацтва праходзіць выстава «Арабески. Women art», прымеркаваная да свята 8 Сакавіка. На ёй прадстаўлены працы болей 30 мастачак з Віцебска і адной аўтаркі з Полацка.
«Гэта жывапіс, графіка, вітраж, дэкаратыўна-прыкладное і актуальнае мастацтва. Працы вельмі рознапланавыя – ад абстаркцыі да рэалізму. Гэты праект асаблівы, бо ўпершыню ў ім удзельнічаюць толькі жанчыны. Мужчыны-мастакі падтрымалі гэту ідэю, уступіўшы жанчынам права адкрыць вясну гэтай экспазіцыяй”, – распавяла навуковы супрацоўнік Цэнтра сучаснага мастацтва Ганна Казырыцкая. Экспазіцыя будзе адчынена да 18 сакавіка.