У санаторыі на Вушаччыне загінуў падлетак
У санаторыі “Лясныя азёры”, што знаходзіцца ва Ушацкім раёне Віцебшчыны, два тыдні таму загінуў 14-гадовы падлетак з Магілёўскай вобласці. У той час, калі ягоныя сябры, якія прыехалі сюды на аздараўленне, танцавалі, хлопчык зваліўся з пляцоўкі паміж другім і трэцім паверхамі на пляцоўку другога паверха. З-за пералому шэйных пазванкоў смерць наступіла імгненна.
Вядзецца расследванне. З гэтай прычыны ў аўторак намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Пётр Южык правёў нараду, у якой удзельнічалі дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Мікалай Мазур, галоўныя ўрачы ўсіх санаторна-курортных устаноў Віцебшчыны (іх у нашым рэгіёне 9), прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў, арганізацый-уласнікаў здраўніц. Абмяркоўвалася пытанне, як перадухіліць падобныя трагедыі...
Паводле газеты “Віцьбічы”.