Знялі з пасады галоўнага эколага Віцебшчыны
Загадам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі на пасаду старшыні Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прызначаны Васіль Байкоў. Раней ён працаваў намеснікам губернатара нашай вобласці і курыраваў аграпрамысловы комплекс. Таксама згодна з загадам міністра, ад займаемай пасады вызвалены галоўны эколаг Віцебскай вобласці Уладзімір Кулакоў.