Конкурс для маладых паэтаў

Віцебскае абласное аддзяленне “Саюза беларускіх пісьменнікаў” абвесціла паэтычны конкурс для маладых літаратараў «Верш на юбілей», прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы.

У творчым спаборніцтве могуць прыняць удзел маладыя людзі ва ўзросце да 30 гадоў. На конкурс прымаецца да 5 вершаваных твораў невялікага памеру, адпавядаючых нацыянальнай тэматыцы. Конкурсныя матэрыялы трэба адправіць на электронны адрас vershnajbilej@mail.ru з указаннем звестак пра сябе (прозвішча, імя, дакладны адрас, нумар тэлефона). Працы прымаюцца да 15 чэрвеня, а вынікі конкурсу будуць падведзеныя і агалошаныя на пачатку ліпеня.

«Пераможцаў конкурсу чакаюць прызы. Для іх таксама запланавана экскурсія ў Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Ляўкі» на Аршаншчыне, дзе з чэрвеня 1935-га па чэрвень 1941 года жыў і працаваў народны паэт Беларусі», – распавёў старшыня Віцебскага абласнога аддзялення “Саюза беларускіх пісьменнікаў” Франц Сіўко.

Жадаем Вам натхнення і творчых поспехаў! А стымулам можа стаць жаданне адсвяткаваць Купалле ў Ляўках. Перамога ў конкурсе – шыкоўная магчымасць!

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ