За хабар затрыманы сын галоўнага архітэктара Віцебска

Супрацоўнікамі упраўлення КДБ па Віцебскай вобласці 26 лютага быў затрыманы супрацоўнік гарвыканкама. Як высетлілі “Народныя навіны Віцебска”, пры атрыманні хабару ў памеры 800 еўра, арыштаваны сын загадчыка ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Віцебскага гарвыканкама Барыса Лядэнкі.

Па інфармацыі прэсс-групы УКДБ па Віцебскай вобласці затрыманы раней ўжо атрымліваў незаконнае ўзнагароджанне ў памеры 550 даляраў і 400 тысяч быццам бы за дапамогу ў выдзяленні зямельных участкаў дзеля гандлёвых павільёнаў.

Маладому чалавеку яшчэ няма 30 гадоў. Па звестках “Народных навінаў Віцебска” ён працаваў кіроўцам аўтамабіля ў гарвыканкаме і, зразумела. Ніяк не мог паспрыяць ў атрыманні зямлі. Падобна што прадпрымальны маладзён проста карыстаўся са свайго прозьвішча. Зараз ён вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе, і ў адносінах да яго вядзецца следства.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ