Мяняем злітак на аперацыю для Арцёма Небакаткіна
Самая вядомая ў Беларусі інтэрнэт-газета «Беларускія навіны» праводзіць рэкламную «Меняем людей на золото». Галоўны прыз — залаты мерны злітак Нацыянальнага банка Беларусі. “Народныя навіны Віцебска” устойліва знаходзяцца ў 5-цы лідэраў. Нашай рэдакцыя прыняла рашэнне прыз перадаць на аперацыю нашаму маленькаму земляку Арцёму Небакаткіну. Для перамогі трэба, каб як мага большая колькасць нашых наведвальнікаў націснула на банер або спасылкі (справа) «Беларускіх навін».
Арцёму толькі год, і ў яго прыроджаны парок развіцця — атрэзія жоўчных хадоў. Хлопчыку патрэбная трансплантацыя печані — вельмі дарагая аперацыя. Грошы на гэтую аперацыю збіраюцца па ўсёй Беларусі. З дабрачынным канцэртам на карысць Арцёма вытупіла мінская спявачка Вольга Залеская, якая нарадзілася ў Віцебску. Па стану на канец снежня была сабраная толькі палова сумы.
Іншы ўдзельнік конкурсу — гарадзенскі блог — вырашыў перадаць свой магчымы выйгрыш мясцоваму дзіцячаму дому.