“Ельня” павінна стаць запаведнікам!

Такое пажаданне выказалі удзельнікі нарады па праблемах заказніку “Ельня”, што ў Мёрскім раёне на нарадзе, прысвечанай праблемам гэтай унікальнай тэрыторыі.Ельня – адно з самых буйных верхавых балот у цэнтральнай Еўропе. Балота займае тут 20 тысяч га. На тэрыторыі Ельні – шмат рачулак, азёр. Тут водзяцца 117 відаў птушак, больш як 30 відаў звяроў, 192 віды раслінаў, многія з якіх занесены у Чырвоную Кнігу. Асноўнай праблемай для Ельні на сёння з’яўляецца пагроза пажараў, звязанных з парушэннем гідралагічнага стану заказніка.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ