Неўзабаве ў Віцебскай вобласці пройдзе шэраг вясенніх і перадвелікодных кірмашоў. 7 красавіка, напярэдадні Свята Уваскрасення Хрыстовага, яны пройдуць у Віцебску, Оршы, Полацку, Наваполацку і ўсіх райцэнтрах, гандляваць на іх будуць харчовымі і непрамысловымі таварамі.
21 красавіка ў гарадах і райцэнтрах Віцебшчыны на кірмашах прапануюць садова-агародны інвентар, насенне, саджанцы, мінеральныя ўгнаенні, сродкі для абароны раслін і ўсё, што спатрэбіцца дачнікам. Таксама на 21 красавіка запланавана традыцыйны міжрэгіянальны кірмаш спажывецкай кааперацыі. Сёлета ён пройдзе ў Докшыцах. А 4 траўня ў Віцебску адбудзецца традыцыйны кірмаш па продажы прадукцыі, якую вырабляюць установы адукацыі.