Пасля рэканструкцыі маладажонаў зноў прымае зал урачыстых абрадаў аддзела ЗАГС Віцебскага гарвыканкама.
У абноўленым фае зараз з’явіліся гардэроб і мноства люстэркаў (раней госці вымушаны былі глядзецца ў адно), а ў гасцінай – мяккія канапы. На столі і сценах заззялі прыгожыя люстры і бра. Зніклі змрочныя колеры, цяжкія шторы, старая мэбля і нават шторка, за якой раней “хаваўся” ад людскіх вачэй арганіст, піша газета “Віцьбічы”. Адным словам, у адноўленым ЗАГСе чакаюць тых, хто жадае стварыць сям’ю, і абяцаюць атуліць іх камфортам, зрабіўшы гэты дзень самым непаўторным. Так што прыходзьце “абпярсцёнкавацца”!