Дзень Волі — у Віцебску массавымі затрыманнямі
Першым быў затрыманы Барыс Хамайда. Каля 12:00 ён з яшчэ адным чалавекам рухаўся па мосце імя Кірава, у руках яны трымалі бел-чырвона-белыя сцягі.
У той жа час на плошчы Свабоды пачалі збірацца людзі, нягледзячы на тое, што яна была застаўленая рознай тэхнікай. Аднак праз некаторы час да святкуючых падыйшоў мёр Каліноўскі іў пагрозлівай форме загадаў разыйсціся.
Людзі невялікай групай па тратуары сталі рухацца да помніка Уладзіміру Караткевічу. За імі следам ішлі міліцыянты. На падыходзе да рэстарана “Аўрора” шлях быў перакрыты, на пагатове стаялі дзве міліцэйскія машыны. Пасля кароткай размовы 8 чалавек былі затрыманая, пагружаныя ў машыны і дастаўленыя ў Кастрычніцкі РАУС.
Пад час затрымання невядомыя ў цывільным, закрываючы сабой аб’ектывы, блакіравалі працу фатографаў: галоўнага рэдактара незалежнай газеты “Віцебскі кур’ер” Уладзіміра Базана і галоўнага рэдактара “Народных навінаў Віцебска” Сержука Серабро.