У Віцебску частка затрыманых будзе чакаць суда ў ІЧУ
Пасля складання пратаколаў большасць затрыманых выпусцілі з РАУС і загадалі заўтра з’явіцца ў суд, аднак некаторым апазіцыянерам давядзецца чакаць суда на жорскіх нарах віцебскага ізалятара часова ўтрымання.
Усяго за сённяшні дзень у Віцебску было затрымана 18 чалавек, сярод іх трое непаўнагадовых, каторых адпусцілі пасля прыезду бацькоў ці дарослых родзічаў. На цяперашні час за кратамі застаецца чатыры чалавекі: Ян Дзяржаўцаў, Алесь Пазняк, Ян Талпыга і Барыс Хамайда.