У Віцебску невядомыя вывесілі сцяг у цэнтры горада

У самым цэнтры горада, каля крамы "Мілавіца" высока на ліхтарным слупе блізу 13:00 з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг.
Бел-чырвона-белы сцяг у цэнтры Віцебска. Фота Сержука Серабро
Па няпэўных звестках яго запусцілі на паветраных шарах, але ён зачапіўся за дрот. Пасля чаго міліцыянты з табельнай зброі знішчылі паветраныя шарыкі. Каб зняць сцяг прыбыла пажарная машына МНС. Пад час гэтага мерапрыемтсва міліцыянты перапісалі дадзеныя ў карэспандэнтаў "Народных навінаў Віцебска", радыё "Свабода" і "Комсомольской правды в Белоруссии".
Бел-чырвона-белы сцяг у цэнтры Віцебска. Фота Сержука Серабро
На плошчы Свабоды затрымана яшчэ 3 чалавекі: Аляксей Гаўруцікаў, Юрась Сцяпанаў і Уладзіслаў Токараў. Яны дастаўленыя ў Кастрычніцкі РАУС.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ