25 сакавіка 2007 г. у паслядоўнасці здымкаў.
З раніцы плошча Свабодвы -- цэнтар Віцебску застаўлены цяжкой тэхнікай.
Барыса Хамайду і Алеся Пазняка "узялі" на падыходзе да плошчы, калі яны пераходзілі мост імя Кірава з разгорнутымі нацынальнымі сцягамі.
Маёр Каліноўскі загадаў людзям сыйсці з плошчы Свабоды. Калі яны па тратуары рухаліся ў накірунку помніка Уладзіміру Караткевіч іх спынілі, пагрузілі і даставілі ў Кастрычніцкі РАУС.
Групы людзей у цывільным перашкаджалі працаваць фотарэпарцёрам "Народных навін Віцебска" і "Витебского курьера". Яны станавіліся радком і закрывалі аб'ектыў.
Невядомыя на паветраных шарыках запусцілі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг у цэнтры Віцебска. Ён зачапіўся за слуп каля крамы "Мілавіца" і вісеў там, пакуль яго не знялі пры дапамозе пажарнай машыны МНС.
Усяго за 25 сакавіка ў пастарунках Віцебска аказалася 18 затрыманых апазіцыянераў. Сярод іх пяцёра непоўнагадовых. Барыс Хмайда, Алесь Пазняк, Ян Дзяржаўцаў і Ян Талпыга засталіся чакаць суда за кратамі, астатніх выпусцілі да разгляду спраў.
Позна ўвечары плошчу Свабоды вызвалілі ад тэхнікі, якая яе блакіравала.