Падаруй свабоду палітвязьню!
Шаноўнае спадарства!
Дзеля вызваленьня з-за кратаў моладзевага актывіста віцебчука Дзяніса Дзянісава, была распачатая Кампаньня Грамадзянскага Дзеяньня "Падаруй свабоду палітвязьню!".
Нагадваем, сьледчы паводле ягонае справы назваў суму залогу за вызваленьне Дзяніса да суду - эквівалэнт 7,5 тысяч даляраў. Сябры зьвярнуліся па дапамогу да буйных партый дый праваахоўных арганізацый, але-ж атрымалі тамка адмовы. Мы змушаныя зьбіраць грошы самастойна. Таму вырашылі зьвярнуцца па дапамогу да інтэрнэт-супольнасьці.
Калі кожны з нас ахвяруе 5, 10, колькі зможа, даляраў, маем магчымасьць вызваліць Дзяніса Дзянісава з-за кратаў!
У любым выпадку грошы ня згубяцца. Вы зможаце альбо атрымаць іх назад, альбо й далей ахвяраваць ахвяраванае на пэўную годную справу! Просім вас прайсьці й забачыць падрабязнасьці, дэталі акцыі, а, калі патрэбна, зьвярнуцца з пытаньнямі да Петры (Petra Leleka).
http://community.livejournal.com/minsk_by/3140467.html
Разам - пераможам!