«Жывой вясне» дарогу!
Кожны жадаючы можа ўзяць удзел у кампаніі «Жывая вясна», якую штогод праводзіць глабальная прыродаахоўная арганізацыя BirdLifeInternational. Афіцыйным прадстаўніком гэтае арганізацыі ў Беларусі з’яўляецца “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Каб стаць удзельнікам “Жывой вясны”, трэба быць пільным і ведаць, як выглядаюць вясковая ластаўка, чорны стрыж, белы бусел і звычайная зязюла. Менавіта за гэтымі птушкамі “палююць” назіральнікі “Жывой вясны”. Трэба заўважыць, калі яны вернуцца на радзіму з выраю, і паведаміць аб гэтым у штаб-кватэру АПБ (220050, г.Мінск, а/с 306, тэл.8-017-263-06-13) альбо на спецыяльны сайт www.springalive.net. Летась ад назіральнікаў за птушкамі у рамкаж “Жывой вясны” АПБ атрымала 267 паведамленняў.