У Полацк пацячэ венесуэльская нафта
Дзяржсакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Віктар Шэйман падпісаў пагадненні, якія даюць Беларусі права на здабычу нафты ў Венесуэле. Для гэтага будзе створанае сумеснае прадпрыемства паміж канцэрнамі Белнафтахім і Petroleos de Venezuela SA. Транспартаваць нафту мяркуюць праз латвійскі порт па трубаправодзе Полацк-Вентспілс.
Доля Беларусі ў СП складзе 40%. Да 2010 г. плануецца здабываць 5 мільёнаў тон, што складае чвэрць патрэбнага краіне. Расплачвацца з Уга Чавэсам за чорнае золата Беларусь будзе бытавой тэхнікай, зброяй і кансервамі.