Выпрабаванні даха амфітэатра ў Віцебску цягнуліся толькі тры дні
Сёння скончыліся выпрабаванні новазбудаванага даха над Летнім амфітэатрам у Віцебску. На нясучыя аркі былі ўмацаваныя бетонныя блокі агульнай вагай 585 тон. Выпрабаванні цягнуліся толькі 3 дні, хаця раней паведамлялася пра тэрмін у два тыдні.
Спецыялісты “Брэстгрмадпраекта” і Полацкага дзяржаўнага універсітэта кантралявалі стан апораў па ўсталяваным датчыкам. Цяпер цягам тыдню дадзеныя будуць аналізвацца. "Однако уже сегодня по предварительным данным и визуальному наблюдению можно утверждать, что покрытие надежно, выдержало расчетные нагрузки и пригодно к дальнейшей эксплуатации",— Анатоль Стрык.
Наступным этапам будзе дэмантаж лясоў, і прывядзенне ў парадак глядзельнай залы. У пачатку траўня плануецца пачаць мантаж элементаў даха, вырабленых у Швейцарыі з полікарбанату і слаістага алюмінія.