Пасол Латвіі Майра Мора запатрабуе ад Андрэйчанкі справаздачу
Пасол Латвіі Майра Мора будзе патрабаваць ад кіраўніка Віцебскай вобласці Уладзіміра Андрэйчанкі справаздачу ў сувязі ўцечкай дызпаліва ў дадзены момант.
У той жа час кіраўнік МЗС Латвіі Артыс Пабрыкс на нефармальным сходзе міністраў замежных спраў ЕЗ у Брэмене ўзніме пытанне аб забруджванні Даўгавы. У магчмай экалагічнай катастрофе ён вінаваціць Беларусь, з тэрыторыі якой прыплыла салярка. Пра гэта паведаміла латвійскае медыа NovoNews.
Нагадаем, што прэм’ер-міністар Латвіі Айгар Калвіціс заявіў, што яго краіна намераная падаць міжнародны іск супраць Беларусі. Латвійскі ўрад патрабуе ад беларускага боку кампенсацыі наступстваў аварыі на трубаправодзе Самара-Унеча-Вентспілс. Нафтапрадукты на дадзеным момант ужо дасягнулі горад Айзкраўкле.