Захаваем Віцебск
Суполка з такой назвай створаная ў папулярным сервісе дзённікаў LiveJournal.com.
Стваральнікі суполкі “Захаваем Віцебск” пратэстуюць супраць забудовы гістарычных мясцінаў нашага горада без узгаднення з грамадскасцю. Удзельнікі прапануюць звярнуцца да гараджан праз сродкі масавай інфармацыі — яны апублікавалі адкрыты ліст, які збіраюцца даслаць у газету “Віцьбічы”.
Між іншага ў знішчэнні гістарычных мясцін вінавацяцца бізнесмены, які плануюць там будоўлю, а ўладальнік абутковай фабрыкі “Марка” названы “главным врагом витебской культуры”.