За мінулы год паляўнічыя гаспадаркі амаль удвая павялічылі прыбытак ад замежнікаў

Паляўнічыя гаспадаркі Віцебскай вобласці, як паведамляе БелТА, за 2006 г. атрымалі 563 мільёны рублёў прыбытку ад арганізацыі тураў для замежных турыстаў, што амаль удвая перавышае паказальнік 2005 г.

Па словах начальніка аддзела дзяржкантроля за аховай і выкарыстаннем зямель, лясоў, жывёльнага і расліннага свету Алега Міхневіча за мінулы год арганізаваны 163 паляўнічыя туры ўдзел у якіх прынялі больш за паўтысячы замежнікаў. Госці змаглі забіць 32 глушцоў, 54 ласёў і 300 дзікоў.

Віцебскі абласны камітэт лічыць неабходным павялічыць ліміт адстрэла дзікоў у Браслаўскім і Мёрскім раёнах. У мінулым годзе паляўнічая гаспадарка Нацыянальнага парку “Браслаўскія азёры” атрымала дазвол на здабычу 600 самцоў дзіка. Сп. Міхневіч лічыць, што квоту трэба павялічыць і дазволіць забіваць самак і маладняк. Сваю прапанову ён матывуе шкодай, якую наносяць дзікі сельскай гаспадарцы гэтых раёнаў.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ