У Чашніках загарэўся малельны дом
У ноч з 8 на 9 сакавіка ў малельным доме хрысціян веры евангельскай адбыўся пажар.
Як паведамляе “Інтэрфакс” у выніку пажару знішчаныя дах і перакрыцці. Былы жылы дом пабудаваны ў 1885 г., а вернікам перададзены ў 2000 г. МЧС высвятляе прычыны пажару.