У ізраільскім горадзе ёсць вуліца Браслаў

Цікава, але ў Ізраілі ў горадзе, які называецца Бней-Брак, ёсць вуліца Браслаў. Канешне, малаверагодна, што яна называецца так у гонар райцэнтра на Віцебшчыне. Інтэрнэт-крыніцы паведамляюць толькі, што Бней-Брак лічыцца самым рэлігійным горадам Ізраіля. І пры гэтым самым бедным. Але людзі тут жывуць доўга: жанчыны – у сярэднім 81 год, мужчыны – 77.

Даследчыкі мяркуюць, што прычына доўгажыхарства – рэлігійнасць ягоных насельнікаў. Спецыялісты ўстанавілі, што рэгулярныя малітвы зніжаюць колькасць візітаў да ўрачоў, а таксама памяншаюць небяспеку ўзнікнення рака і захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, змяншаюць паказчык смяротнасці пасля аперацый, паскараюць выздараўленне. Іншымі словамі, болей шанцаў доўга пражыць маюць глыбока рэлігіёзныя людзі, чым атэісты і безбожнікі. Трэба ўлічыць, што вернікі вядуць больш стрыманы і здаровы лад жыцця і атрымліваюць менш стрэсаў. І яны большыя аптымісты, чым тыя, хто не наведвае царкву.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ