17 / красавіка / 2007
В литературном музее проходит выставка бабочек
17/4/07 •
В литературном музее в Витебске открылась выставка бабочек. Здесь можно увидеть и самую большую бабочку в мире – Павлиноглазку Атлас, и рекликтовых бабочек, которые обитают на Земле практически со времен динозавров.
“Последний герой” эволюционировал во “Властелина села”
17/4/07 •
На днях в Глубоком стартует очередной долгосрочный проект-конкурс, который организован семейным клубом “Остров понимания”. Первым подобным проектом “Острова понимания” была игра, созданная по мотивам известного телепроекта “Последний герой”.
Моладзевага актывіста Сяржука Гумінскага асудзілі на 12 сутак
17/4/07 •
Аршанец Сяржук Гумінскі, актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”, быў затрыманы міліцыяй увечары 16 красавіка, калі ён ішоў да свайго сябра. Міліцыянты сцвярджалі, што Гумінскі быў п’яны і нецэнзурна лаяўся.
Ахвяруйма на званы Свята-Васкрасенскай царквы ў Віцебску
17/4/07 •
Побач з Свята-Васкрасенскай царквой ў Віцебску (каля ратушы) напярэдадні Вялікадня ўсталявалі два званы, якія важаць 250 і 120 кілаграмаў. Зараз ідзе збор ахвяраванняў на іншыя званы. Колькі іх з’явіцца ў храма – залежыць ад сабраных сродкаў.
У Оршы праходзіць выстава абразоў
17/4/07 •
У Аршанскім музеі У.Караткевіча праходзіць выстава абразоў. У свой час яны былі канфіскаваныя на мытнях Беларусі ў катрабандыстаў, а зараз пастаянна захоўваюцца ў Талачынскім краязнаўчым музеі. На выставе выстаўлена 15 абразоў, напісаных па дрэве.
У Віцебску праходзіць дзіцячае свята нацыянальных культур
17/4/07 •
Напачатку красавіка ў Цэнтры эстэтычнага выхавання “Маладзік” школы мастацтваў №3 распачалося дзіцячае свята нацыянальных культур “Мы дзеці адной планеты”. У яго межах напрацягу двух месяцаў пройдуць розныя акцыі, выставы, канцэрты, зладжаныя грамадскімі аб’яднаннямі латышоў, палякаў, рускіх, украінцаў, яўрэяў, цыган, якія жывуць у Віцебску і вобласці.
У Віцебску спяюць “Беларусы”
17/4/07 •
У КДЦ “Віцебск” 26 красавіка пройдзе канцэрт арт-гурта “Беларусы”. Гэты вакальны калектыў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі выканае сусветныя хіты і і беларускія народныя песні ў сучаснай апрацоўцы. Прыгожыя хлопцы ў вышываных кашулях – досыць папулярныя, нягледзячы на малады ўзрост гурта.
У Гарадку з’явіўся шапік з “причиндаллами”
17/4/07 •
У Гарадку з’явіўся шапік з арыгінальнай назвай – “Причиндаллы”. Менавіта так, чамусьці насуперак правілам рускай мовы – з двума “л”, і напісана на шыльдзе. Гандлююць тут усялякай драбязой, патрэбнай у гаспадарцы – батарэйкамі, кішэннымі ліхтарыкамі, гадзіннікамі, цацкамі і інш.