У Гарадку з’явіўся шапік з “причиндаллами”
У Гарадку з’явіўся шапік з арыгінальнай назвай – “Причиндаллы”. Менавіта так, чамусьці насуперак правілам рускай мовы – з двума “л”, і напісана на шыльдзе. Гандлююць тут усялякай драбязой, патрэбнай у гаспадарцы – батарэйкамі, кішэннымі ліхтарыкамі, гадзіннікамі, цацкамі і інш.
Разнастайных прычындалаў у шапіку столькі, што стракаціць у вачах. Гаспадар кіёска – чалавек з гумарам і таленавіты гандляр, калі вырашыў завабіць пакупнікоў вось такой арыгінальнай назвай. Нехта прачытае, захоча бліжэй убачыць, што за прыкол гэткі, падыйдзе, а там, глядзіш, і набудзе што-небудзь. Як кажуць, у гаспадарцы і танк прыдасца. Танкі тут прадаюць хіба што цацачныя, але зазіраюць ў шапік і старэнькія, і маленькія.
Паводле газеты “Народнае слова”.