Народные новости Витебска

Паўмільярда рублёў спагнана ў бюджэт пад час праверак падакцызнай прадукцыі

За першы квартал падатковыя органы Віцебскай вобласці знайшлі 353 парушэнні заканадаўства, якое рэгулюе вытворчасць і гандаль падакцызнай прадукцыяй. Арыштавана тавараў на 87.4 мільёны рублёў, у бюджэт даналічана 557.2 мільёны рублёў.

У параўнанні з мінулым годам аб’ём арыштаванай алкагольнай і спіртаўтрымліваючай прадукцыі павялічыўся ў 4 разы, а вырабаў з тытуню — 2 разы. Пад час правядзення 34 комплексных праверак суб’ектаў, якія вырабляюць і гандлююць падакцызнай прадукцыяй, у 28 выпадках высветлены парушэнні адпаведнага заканадаўства.