Затрыманні ў Віцебску працягваюцца
Пад час жалобнай імпрэзы з нагоды 21-х угодкаў аварыі на ЧАЭС, якая адбывалася на Успенскай горцы побач з крыжам Ефрасінні Полацкай былі затрыманыя Сяргей Белязека, Кастусь Смолікаў і Уладзіслаў Токараў.
Ля крыжа сабралася блізу 15 чалавек, якія прыйшлі туды пасля таго, як па Дзвіне быў забушчаны вянок на памяць ахвяраў Чарнобыльскай трагедыі. Сп. Токараў трымаў бел-чырвона-белы сцяг з жалобнай чорнай стужкай, а Кастусь Смолікаў выступіў перад прысутнымі з невялікай прамовай. Пасля чаго трое жыхароў Віцебска пад канвоем супрацоўнікаў палка міліцыі спецыяльнага прызначэння былі адведзеныя ў Кастрычніцкі РАУС.
Нагадаем, што Кастусь Смолікаў — старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ, а Уладзіслаў Токараў — старшыня гарадской арганізацыі гэтай жа партыі.